“Дынама-Шыннік” і “Мінскія зубры” пацярпелі паразу ад расіян
Дзве беларускія каманды прайгралі сёння расіянам на моладзевым турніры па хакеі, другі дзень якога праходзіць у Мінску. Хакейны клуб “Дынама-Шыннік” пацярпеў паразу ад “Мыцішчанскіх Атлантаў” — 0:4. А гаспадары турніру, “Мінскія зубры” саступілі пецярбургскаму СКА-1946 — 1:2. Заўтра спаборніцтвы завершацца паядынкамі СКА-1946 з “Мыцішчанскімі Атлантамі”. “Мінскія зубры” згуляюць з “Дынама-Шыннікам”, паведамляе БЕЛТА.