Два дзіцячыя садкі і 27 дамоў у Мінску засталіся без гарачай вады і цяпла
Прарыў цеплатрасы па вул. Ландэра ў Мінску пакінуў без гарачай вады і цяпла жыхароў 27 шматкватэрных дамоў, а таксама два дзіцячыя садкі. Як адзначае БЕЛТА, паведамленне аб прарыве цеплатрасы дыяметрам 20 см паступіла да выратавальнікаў сёння апоўдні. Прычына аварыі - карозія металу трубаправоду.
Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння застаюцца 27 жылых шматкватэрных дамоў і два дзіцячыя садкі па вул. Ландэра 18 і 48. Таксама ў выніку аварыі быў падтоплены падвал жылога дома на Ландэра, 24 і трансфарматарная падстанцыя на Ландэра, 22. Каб прадухіліць аварыйную сітуацыю, падстанцыя была адключаная, у выніку чаго без электраэнергіі заставаліся восем дамоў.
На месцы аварыі працуюць чатыры аварыйныя брыгады камунальнікаў.
Ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне ў хатах і дзіцячых садах павінны быць адноўленыя прыблізна да 6 гадзінаў раніцы 16 лютага.