Для будаўніцтва АЭС у Беларусі могуць залучыць прыватныя інвестыцыі
Беларуска-расійскі праект пагаднення пра будаўніцтва АЭС праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры. Пра гэта сёння заявіў намеснік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, паведамляе БЕЛТА. Ён не выключае, што акрамя бюджэтных сродкаў з беларускага боку будуць залучацца і недзяржаўныя замежныя інвестыцыі. Але ж меркаваную краіну-інвестара пакуль не называюць. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ўжо завяршыла дзяржаўную экалагічную экспертызу справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай АЭС. Ёсць станоўчае заключэнне тэхніка-эканамічнага абгрунтавання гэтага праекта.
Магутнасць беларускай АЭС складзе каля 2,4 тысячы МВт. Мяркуецца, што яе ўзвядуць на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці.
Магутнасць беларускай АЭС складзе каля 2,4 тысячы МВт. Мяркуецца, што яе ўзвядуць на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці.