14:12 У Мінску праходзіць мітынг прадпрымальнікаў

У сталічным парку Дружбы народаў праходзіць санкцыянаваны гарадскімі ўладамі мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў. У ім прымаюць удзел каля пяцісот чалавек, дзесяткі людзей адмыслова прыехалі з розных рэгіёнаў краіны.

Яны спрабуюць прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем прадпрымальнікаў і выступаюць супраць прэзідэнцкага указа, які з наступнага года фактычна забараняе ім выкарыстоўваць наёмную працу.

Спачатку адсутнічала электрычнасць і выступоўцы карысталіся ўзмацняльнай апаратурай малой магутнасці. Праз гадзіну гэтая праблема была вырашана.

Перад удзельнікамі мітынга выступіў актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, палітыкі Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Мілінкевіч ды іншыя.