Загадчыца дзіцячага садка афармляла на працу “мёртвыя душы”
РУУС Ленінскага раёна Мінску распачало крымінальную справу супраць 37-гадовай загадчыцы дзіцячага садка. Яе вінавацяць у раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе БелаПАН. Жанчына фіктыўна аформіла на працу чалавека, які ніякіх работ не выконваў. А налічаныя грошы — гэта было болей за 5,5 мільёна рублёў — яна прысабечвала. Таксама яна фіктыўна аформіла табелі рабочага часу ахоўніка і такім чынам нанесла дзяржаве шкоду яшчэ на 3 мільёны рублёў.