Забілі загадчыцу харчовага склада Ваеннай акадэміі
Беларуская вайсковая пракуратура высвятляе абставіны забойства начальніка харчовага склада Ваеннай акадэміі Беларусі, паведамляе інтэрнэт-выданне Naviny.by. Злачынства здзейснілі 3 ліпеня ў памяшканні складу, які знаходзіцца на вуліцы Славінскага ў Мінску. Менавіта там адзін з вайскоўцаў акадэміі знайшоў цела начальніка склада — 42-гадовай жанчыны ў званні старшыны. Цела ахвяры было ўсё парэзанае нажом. Праз суткі ў Слуцку затрымалі падазраванага здзяйсненні злачынства. Гэта 37-гадовы мужчына, які меў судзімасці за крадзежы і махлярства. Паводле папярэдніх звестак, прычынай забойства стала рэўнасць.