Стала вядома, дзе і калі будуць хаваць Андрэя Зельцэра
Стала вядома месца пахавання і час развітання з Андрэем Зельцэрам
"Час развітання і месца пахавання Андрэя Зельцэра: Лясныя могілкі (Шабаны), сёння 06.10.21 ў 15:30", — напісаў у сацсетках грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак.
Андрэй Зельцэр загінуў 28 верасня падчас перастрэлкі з супрацоўнікамі КДБ, якія ўзламалі дзверы ў яго кватэру. Пры гэтым загінуў таксама супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Жонку Зельцэра Марыю Успенскую затрымалі за тое, што яна здымала ўсе падзеі на відэа.