Актывіста БХД асудзілі за распаўсюд газеты, пра якую ён нічога не ведае

Яго прызналі вінаватым у раскідванні па паштовых скрынях незарэгістраванага выдання “Тут і цяпер”. У газеты быў пазначаны наклад — 299 асобнікаў. А ў Міколы Чарткова міліцыянты пры затрыманні нібыта знайшлі 370 штук. Такім чынам, па версіі суда, актывіст БДХ парушыў закон аб СМІ.

Асуджаны сваёй віны не прызнаў і сказаў, што не ведае наогул пра газету “Тут і цяпер”, і што ён яе не распаўсюджваў, паведамляе Радыё Свабода.

Перадгісторыя справы такая: 10 ліпеня Мікола Чарткоў пайшоў у краму, міліцыянты яго затрымалі і адвезлі ў пастарунак. Потым павезлі ў суд, дзе аштрафавалі на 70 тысяч, нібыта за брудную лаянку. Пасля ужо склалі новы пратакол — за нібыта распаўсюд незалежнай прэсы.