Пуцін не будзе рэагаваць на справаздачу Нямцова ў “Рэспубліцы”

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітры Пяскоў заявіў, што кіраўнік расійскага ўраду не будзе рэагаваць на публікацыю ў газеце “Рэспубліка” вытрымак са справаздачы Барыса Нямцова “Пуцін. Вынікі”, паведамляе GZT.RU. Ён запэўніў, што ніякага супрацьстаяння Лукашэнка і расійскага прэм’ера не існуе. Для расійскага ўраду галоўнае эканоміка, якая выгодная для абодвух бакоў. Дзмітры Пяскоў сказаў, што гэта не аднабаковая дарога, дзе ўсе рэкі павінны бегчы толькі ў Беларусь.