Прыгодніцкі фільм пра фірму “МММ” і Лёню Галубкова здымалі ў Мінску
Прыгодніцкая драма “ПіраМММіда” расійскага рэжысёра Эльдара Салаватава выйдзе 25 лістапада сёлета. Сцэнар карціны заснаваны на аўтабіяграфічным рамане Сяргея Маўродзі “Піраміда”. Гэта гісторыя геніяльнага махлярства, на якое пайшоў заснавальнік фінансавай піраміды “МММ”, апавядае інтэрнэт-рэсурс Сплетник.РУ. Большая частка здымак фільма прайшла ў Мінску — там, на думку стваральнікаў фільма, лягчэй было аднавіць атмасферу 1990-ых гадоў.