Першы матч паміж “Макабі” і мінскім “Дынама” будуць судзіць італьянцы

Першы матч 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы паміж ізраільскім “Макабі” і мінскім “Дынама”, які пройдзе ў Хайфе 29 ліпеня, будуць абслугоўваць брыгада арбітраў з Італіі, паведамляе Спорт-Беларусь. Узначаліць гэтую судзейскую брыгаду Даніэле Арсата. Ён ад 2006 года абслугоўвае матчы Серыі А і Б чэмпіянату Італіі. Да працы на еўрапейскіх клубных турнірах ён далучыўся толькі сёлета.