Нямеччына тэрмінова патрабуе замежных спецыялістаў

У Нямеччыне паўстаў востры недахоп кваліфікаваных кадраў. Прадстаўнікі нямецкай эканомікі заклікаюць урад спрасціць правілы ўезду ў краіну адмыслоўцаў з-за мяжы. Найперш гэта тычыцца спэцыялістаў па машынабудаўніцтве, інжынераў розных спецыяльнасцяў, адзначае "Нямецкая хваля".

Паводле Інстытута нямецкай эканомікі ў Кёльне (IW), у выніку спрашчэнння правілаў прыезду высокакваліфікаваных кадраў з-за мяжы аб'ём прадукцыі можна падняць да 2020 г.  на 100 мільярдаў еўра.