МУС падрыхтавала праект указа аб адмене дазвольнага штампа

Праект указа аб адмене дазвольнага штампа для выезда за мяжу грамадзян Беларусі падрыхтавала Міністэрства ўнутраных спраў. Цяпер ён праходзіць узгадненне ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання. Праектам прадугледжваецца адмена штампа з 1 студзеня 2008 года.

Разам з тым МУС прапануе зацвердзіць палажэнне пра агульны банк звестак пра асобаў, выезд якім за мяжу з тэрыторыі нашай краіны часова абмежаваны.

БЕЛТА