Генпракуратура афіцыйна папярэдзіла Раманчука

Генеральная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне Яраславу Раманчуку, паведамляе БелаПАН. Падставай стаў заклік да несанкцыянаваных дзеянняў. У пісьмовым выглядзе кандыдат на прэзідэнта пакуль не атрымаў гэтае папярэджанне, але званок з Генпракуратуры ўжо быў. Ён лічыць, што папярэджанне вынеслі за заклік да людзей прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу Мінску 19 снежня а 20.00. Улады хаатычна дзейнічаюць, баючыся сапраўднага народнага пратэсту, кажа палітык.

Яраслаў Раманчук заяўляе, што плошча — гэта частка яго кампаніі як кандыдата на прэзідэнта. Гэта будзе мірны сход, выбаршчыкі прыйдуць паслухаць, што скажа старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына па выніках галасавання. Нічога злачыннага ў гэтым Раманчук не бачыць.