Фестываль Be Free! пройдзе ў Львове

Фeстываль «Be Free!» — працяг мінулагодняга фэсту
«Права быць свабодным» — адбудзецца ў
Львове 9-10 жніўня.
Фэст пройдзе на двух сцэнах: на гарадскім рынку і ў Парку імя Багдана
Хмяльніцкага. На ўдзел з беларускага боку ўжо пагадзіліся
Krama,
Neuro
Dubel,
ULIS,
Stary Olsa,
Žygimont vaza,
WZ Orkiestra,
Zet, вядуцца перамовы
з іншымі вядомымі гуртамі. З польскага боку папярэднюю згоду на выступ
даў гурт
T-Love, з украінскага -
«Тартак». На фэст прыедуць і іншыя ўкраінскія і польскія гурты.
У хуткім часе для маладых беларускіх камандаў стартуе конкурс на ўдзел
у «Be Free!» — падрабязнасці пра гэта з'явяцца на нашай старонцы і на
сайце фестывалю.
Еўрарадыё арганізуе фестываль разам з "Беларускай музычнай альтэрнатывай" і ініцыятывай "Студфармат" пры партнёрстве Суполкі украінскай моладзі і шэрага міжнародных партнёраў.