13:46 Сойм Партыі БНФ зацвердзіў стратэгію на 2007-2008 гг.

На Сойме Партыі БНФ, які адбыўся ўчора ў Мінску, была прынята стратэгія дзейнасці партыі на 2007-2008 гг. Стратэгія з’яўляецца партыйным дакументам і разлічана на дасягненне сітуацыі перамоў з уладамі і свабодных дэмакратычных выбараў праз інфармаванне і мабілізацыю грамадства.

Сойм абмеркаваў адну з першых акцыяў, якія з’яўляюцца часткай стратэгіі, — 25 сакавіка.

Задача акцыі "Дзень Волі" — выявіць мабілізацыйны патэнцыял як Партыі БНФ, так і астатніх удзельнікаў і даць уладзе магчымасць паказаць, што яна сапраўды імкнецца да выратавання Беларусі ад крызісу праз яе дэмакратызацыю


Паведамляе прэс-служба Партыі БНФ