Аліневіч асуджаны на 8 гадоў, Дзядок — 4,5 года, Францкевіч — на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Веткін атрымаў 4 гады хіміі, Сілівончыку — 1,5 года.
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюзу па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што глыбока засмучаная новымі прысудамі экс-кандыдатам у прэзідэнты.