Full Screen
648 чалавек затрымалі толькі каля 50 міліцыянтаў і практычна ва ўсіх рапартах аб затрыманні стаіць аднолькавы час. Праваабаронцы лічаць гэта немагчымым.
Амбасада Расіі накіравала ў беларускі МЗС ноту ў сувязі з затрыманнем расійскага праваабаронцы Андрэя Юрава.
Прадстаўнік расійскай амбасады даведаўся, што справа праваабаронцы была ініцыяваная КДБ.
Гэта была заключная імпрэза праекта, падтрыманага Амерыканскім Фондам міжнароднага развіцця USAID і фондам дапамогі дзецям Сhildren Fund.
Рашэнне па пазове Мінюста аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання сацыяльнай падтрымкі дзяцей і моладзі "Клопат" Вярхоўны суд вынесе 17 сакавіка.
Супрацоўнікі КДБ адгукнуліся на просьбу дзяўчыны і далі ёй магчымасць перадаць лекі паплечнікам у СІЗА на Валадарскага.
Даронін стаў 13-м падазроным па гэтай справе, распачатай за масавыя беспарадкі. 35 чалавек маюць статус абвінавачваных, сем ужо асуджана.
"Штодзённа нагадваем варшавянам пра тое, што адбываецца ў Беларусі", — кажа Зміцер Бародка.
Вядомы расійскі праваабаронца цяпер знаходзіцца ў РАЎС Савецкага раёна Мінска. Яму кажуць, што з 4 сакавіка ён "у базе неўязных" у Беларусь.