Full Screen
У беларускую амбасаду ў Варшаве перададзены заклік ад цэнтра па правах чалавека "Свабода і закон" з нагоды стану здароўя Мікалая Дземідзенкі.
Велізарныя чэргі даўжынёю ў сотню аўтамабіляў з'явіліся на запраўках краіны пасля заявы пра павышэнне коштаў на паліва.
Цяжка хворага палітвязня, праз пяць месяцаў, нарэшце, агледзеў спецыяліст.
У карцэры актывіст руху “За свабоду” адбыў 10 дзён, бо лічыць сябе “незаконна асуджаным”, а не называе свой артыкул Крымінальнага кодэксу.
Форум “Травеньскія сустрэчы” арганізуецца для абмену досведам, прыцягнення ў садружнасць новых сябраў.
Зранку 23 траўня рабочыя варачна-брадзільнага цэху завода "Рэчыцапіва" адмовіліся пачынаць працу. Завод зараз належыць замежнай піваварнай кампаніі "Heineken".
У "чорны спіс" дадалі яшчэ 13 новых прозвішчаў, а пра эканамічныя санкцыі пакуль невядома.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў каардынатар кампаніі "За аўто" Арцём Шаркоў. Паводле ягоных звестак, падаражэнне паліва чакаецца з дня на дзень
Уладзімір Някляеў расказаў пра свой план Плошчы, чаканні растрэлу ў СІЗА КДБ і пра тое, чым зараз будзе займацца “Гавары праўду!”.