Вышла книга о ножном шпурляке на Оршанщине. Читайте фрагмент!

“На “Старт” і ў “Тэмпе”

“На “Старт” і ў “Тэмпе” появилась благодаря, в том числе и белорусам, которые донатили на её издание / gronka.org

В лондонском издательстве Skaryna Press вышла книга белорусского журналиста Артёма Сизинцева “На “Старт” і ў “Тэмпе”, которая посвящена истории оршанских футбольных клубов

В ней собраны факты и биографии самых известных игроков, описание самых необычных моментов футбольных поединков. И всё это — в контексте беларусской футбольной истории. Автор также объясняет, почему футбол — это “ножны шпурляк”.

Артём Сизинцев окончил Институт журналистики БГУ и магистратуру белорусской филологии Варшавского университета. Работал в газетах “Всё о футболе”, “Прессбол”, на радио “Столица” и в ряде других изданий. Артём — многолетний спортивный блогер и часто выступает спортивным экспертом в СМИ.

460 страниц о футболе в Орше! Книгу можно заказать на сайте издательства.

С разрешения автора и его издателя Еврорадио публикует фрагмент книги.

Першыя клюбныя каманды Воршы

На „Старт“ і ў „Тэмпе“! Ножны шпурляк на Аршаншчыне / Арцём Сізінцаў. Лёндан: Skaryna Press, 2025.

З поступам ножнага шпурляку яго аматары сталі ўсьведамляць, што набіраць зборную места па выніках матчаў вулічных і раённых дружынаў не заўсёды плённа: паколькі лякальныя згуртаваньні гуля-лі пераважна паміж сабой, то і майстэрства расло ня так імкліва. Прыклад буйнейшых за Воршу местаў, накшталт Гомлю ці Менску, паказаў, што для пасьпяховай канкурэнцыі лепей за ўсё не набіраць вядзельных гульцоў розных камандаў у мескую зборную, а разьвіваць устойлівыя каманды, якія рэгулярна гуляюць адным калектывам. На дапамогу прыйшло стварэньне вузаў — мясцовых гурткоў пры спартовых таварыствах. У гэтым разьдзеле мы закранем толькі першыя гады існаваньня першых аршанскіх дружынаў, паядынкі і дасягненьні з далейшай іхнай гісторыі апісаныя ў наступных разьдзелах кнігі.

„Лякаматыў“

Падобна, першай клюбнай камандай Воршы стаў „Лякаматыў“. Нараджэньне чырвона-белых (а менавіта ў чырвоных фуфайках зь белай вэртыкальнай паласою гуляла дружына) арганічна вынікла з аршанскіх чыгуначных камандаў 1920-х гадоў. У першыя савецкія гады шырока ўжывалі слова „фуфайка“, якое ёсьць і ў беларускай мове. Сьпярша лякаматыўцы не насілі сваёй цяперашняй назвы. Усе больш-менш буйныя чыгуначныя вузлы мелі свае каманды, якія пэрыядычна сустракаліся паміж сабой. 

У 1920-1930-я гады ў Беларусі існавала спартовая арганізацыя „Чырвоны маладняк“, сябрамі якой былі й аршанскія чыгуначнікі. Першая згадка пра аршанскі „Лякаматыў“, вядомая на сёньня, ад-носіцца да 24 кастрычніка 1924 году. У гэты дзень Віцебскі СФК (Са-вет фізычнае культуры) даслаў у Воршу тэлеграму, у якой запрасіў дружыну згуляць таварыскі матч 26 кастрычніка. Тады будучы „Ля-каматыў“ меў грувасткую назву „Чырвоны чыгуначнік ім. Вароўска-га“. Віцябляне тэлеграфавалі, што ня здолеюць узяць на сябе выдаткі аршанцаў на дарогу, разьмяшчэньне і харчаваньне з прычыны поўнай адсутнасьці сродкаў, але абавязаліся сустрэць гульцоў кама-нды „Чырвоны чыгуначнік“ на вакзале ў Віцебску за дзень да гульні.

Колькі існавала каманда-продак „Лякаматыву“ да тае тэлеграмы, пакуль высьветліць не ўдалося. Добраахвотнае спартовае таварыства „Лякаматыў“ пад патранатам народнага камісара шляхоў зносін Ла-зара Кагановіча створаць у сталіцы СССР Маскве 12 студзеня 1936 году, і футбольная дружына чыгуначнікаў станцыі Ворша ад таго часу таксама пачне называцца „Лякаматывам“. Дарэчы, у той жа Маскве „Лякаматыў“ досыць лягічна пачаў адлічваць уласную гісторыю ад 1923 году, калі першы матч правяла „Казанка“ — першы ўстойлівы футбольны калектыў чыгуначнікаў, які затым перайшоў, з пэўнымі акалічнасьцямі, пад агульны лякаматыўскі штандар. Такім чынам, з улікам наяўнай на сёньня інфармацыі, аршанскі „Лякаматыў“ ма-ладзейшы за маскоўскі ня болей чым на год.

У 1934 годзе пры дзейсным удзеле аршанцаў зборная беларускай чыгункі перамагла ў першынстве прафсаюзаў рэспублікі, не прапусь-ціўшы пры гэтым аніводнага голу. Прычым пра велізарную перавагу ў клясе сьведчыць лік сустрэчаў — дрэваапрацоўнікаў чыгуначнікі разьбілі 8:0, з вынікам 9:0 разграмілі камунальнікаў і разабраліся 6:0 з будаўнікамі. Большасьць асноўнага складу зборнай чыгункі — ар-шанцы: абаронца Хрол, паўабаронцы Сяргееў і Крышчынскі, нападні-кі Маеўскі, Ясінскі, Бараноўскі і Пукала.

У тым жа годзе адбыўся неафіцыйны чэмпіянат БССР, які прахо-дзіў у два этапы: спачатку — ведамасныя спаборніцтвы, потым — фі-нальны турнір. Праўдападобна, „Лякаматыў“ быў адным з прэтэндэнтаў на перамогу і, адпаведна, — удзел на фінальным этапе. Аднак, на жаль, інфармацыі пра гульні чыгуначнікаў Воршы не захавалася. У фінале турніру згулялі менскае „Дынама“ і каманда Беларускай вайсковай акругі, вайскоўцы перамаглі чэкістаў 5:3 і сталі чэмпіёнамі.

У верасьні 1935 году аршанскія майстры цягнікоў, рэек і шпалаў у сяброўскім матчы ўпэўнена перагулялі калегаў з Магілёва — 7:3.

„Лякаматыў“ цягам гісторыі амаль не прыпыняў выступленьняў і дагэтуль існуе. У часы пасьля Другой сусьветнай вайны ў каманды, акрамя звыклых ужо „чыгуначнікаў“, зьявілася новая мянушка — „заслонаўцы“. Заўзятары і карэспандэнты далі яе камандзе праз по-дзьвігі партызанскай брыгады Канстанціна Заслонава ў змаганьні з гітлераўцамі. Каманда стане чэмпіёнам Воршы (пяць разоў — 1964, 1967, 1968, 1969, 1976) і ўладальнікам Кубку Воршы (тройчы — 1955 (вясна), 1955 (восень), 1967). І гэта мы ня маем поўнай статыстыкі за ўсе гады!

Аналізуючы пратаколы паядынкаў старых часоў і ґазэтныя артыкулы, можна з упэўненасьцю казаць пра асаблівы почырк ка-манды, які захоўваўся доўгія гады: вострыя імклівыя атакі разам з жаданьнем „секчыся“ на полі ўвесь час. За „Лякаматывам“ зама-цавалася рэнамэ тэхнічнай і хуткай каманды, якая мае сыстэматычныя праблемы з дысцыплінай. Што яшчэ цікавей — ужо згаданыя маскоўскія аднаклюбнікі аршанцаў доўгія гады ў першынстве СССР мелі такую самую рэпутацыю.

„Дынама“

У траўні 1934 году аршанцы прынялі ўдзел у першынстве Белса-вету ФСТ „Дынама“. У месьце ўжо была каманда гэтага фізкультур-на-спартовага таварыства, якая і адправілася ў Менск. Аршанцы сталі найлепшай камандай Віцебскай вобласьці, паколькі віцябляне да паўфіналу не дайшлі. У фінальным турніры, які праходзіў на толькі што адкрытым у Менску на месцы колішніх жыдоўскіх могілак ста-дыёне „Дынама“, бела-блакітныя з Воршы 12 чэрвеня саступілі менс-кім аднаклюбнікам 0:2. Такім чынам, аршанскае „Дынама“ — ка-манда, якая гуляла ў матчы адкрыцьця найбуйнейшага стадыёну Беларусі! Праўда, тады, як справядліва заўважылі аўтары кнігі „Ди-намо Минск. Игра на поле истории. 1 тайм“, стадыён „Дынама“ ня быў найбуйнейшым у самім Менску, бо тады яшчэ існаваў Усебела-рускі стадыён, які месьціўся ў раёне будучага парку Чалюскінцаў.
Як скончыліся гульні супраць магілёўскага і гомельскага „Дына-ма“, застаецца невядомым, таму выніковае месца аршанскіх бе-ла-блакітных не захавалася. Але ўваход у кампанію найлепшых дынамаўскіх камандаў рэспублікі ў кожным выпадку можна лічыць посьпехам маладога калектыву.

22 верасьня 16 дынамаўскіх камандаў краіны сустрэліся зноў, але на гэты раз першынство сілавога ведамства зьяўлялася адборавым этапам да чэмпіянату БССР, які ўжо згадваўся, калі гаворка вялася пра аршанскі „Лякаматыў“. І калі матчы чыгуначнікаў па сваім ве-дамстве невядомыя, дык адзін вынік аршанскіх дынамаўцаў ёсьць. У турніры, які праходзіў у Менску на „Дынама“ і Ўсебеларускім ста-дыёне, аршанскія дынамаўцы дайшлі да паўфіналу, у якім разгромна прагулялі 0:5 менскім аднаклюбнікам 25 верасьня. Параза адчува-льная, і ўсё ж варта адзначыць, што аршанцы зноў увайшлі ў чацьвёрку найлепшых, як і ўвесну.

Такім чынам, „Дынама“ — адзін з найстарэйшых клюбаў Воршы, які ўжо ў першы вядомы год існаваньня правёў два неблагія турніры, у якіх аршанцаў спынялі толькі дынамаўцы беларускай сталіцы. Пра-існаваў гэты калектыў некалькі гадоў. У другой палове ХХ стагодзьдзя аршанскае „Дынама“ таксама гуляла, нават у 1990-я. Але ўсё адбывалася з працяглымі перапынкамі. У такой сытуацыі сьцьвярджаць пра непарыўнасьць традыцыі ніяк нельга — заявіць на аршанскі турнір каманду з такой назвай, толькі грунтуючыся на яе прыналежнасьці да міліцыі, недастаткова, каб правамоцна ад-лічваць гісторыю ад 1934 году.

„Дынама“ праз сваю сувязь з сыстэмай ГПУ (з расейскай абрэвіятуры на беларускую мову: Дзяржаўнае палітычнае кіраўніцт-ва) карысталася асаблівай увагай у вярхох. Паколькі савецкая сыстэма ў 1930-я гады як ніколі моцна трымалася на карных ворга-нах, стварыць дынамаўскі калектыў было лягчэй за ўсё, гэтаму спрыялі чэкісты і ўся палітычная сыстэма дзяржавы. Мяркуйце самі: у 1936 годзе, у першым розыгрышы Кубку СССР, на старт выйшлі 94 каманды, 24 зь якіх (!) мелі назву „Дынама“.

Але, вядома, уплыў чэкісцкага кіраўніцтва ў сярэдніх і малых ме-стах быў несупастаўляльным з уплывам Яжова, Бэрыі, Цанавы і іхных высокіх калег, таму калі „Дынама“ ў Маскве, Тбілісі, Менску, Кіеве магло дазволіць сабе найлепшых гульцоў, дык у Воршы і іншых мес-тах знайшліся іншыя „пункты прыцягненьня“. Менавіта разнастай-насьць спартовых таварыстваў, а таксама ўплывовыя людзі і аргані-зацыі, што стаялі за імі, пасьля расстрэлу Бэрыі пачалі павялічваць канкурэнтаздольнасьць. Здарылася такое і ў Воршы. Гэта стала адным з чыньнікаў, чаму аршанскае „Дынама“ пражыло нядоўга. Бела-блакітныя так і не зрабіліся флягманам аршанскага ножнага шпурляку, каманда была моцнай і заўважнай толькі ў 1930-я, калі ўсе ў савецкай імпэрыі баяліся расправы ад ГПУ.

„Спартак“

Як ужо пісалася ў разьдзеле пра першыя турніры, у 1920 годзе у рамках праграмы Ўсявобучу ў Воршы дзейнічала таварыства „Спар-так“, у якім ножнага шпурляку не было. У 1922 годзе ў месьце засна-валі камсамольска-спартовы гурток з такой назвай, аднак няма зь-вестак, што пры ім працавала футбольная сэкцыя. Нашмат пазьней, у 1935 годзе, на спартовай мапе СССР зьявілася ўжо ўсесаюзнае та-варыства „Спартак“, якое яднала прафсаюзы. Паколькі туды ўвахо-дзілі арганізацыі „прамысловай каапэрацыі“, а ў дзяржаве пэрыядычна паўставаў недахват харчовых ды іншых тавараў, спарта-каўцаў пачалі называць „мясам“. Натуральна, што і ў Воршы аргані-зацыі харчаваньня стала прадстаўляць футбольная каманда „Спар-так“, якая, імаверна, вырасла з сэкцыі каапэратараў, што зьявілася ў 1926 годзе.

Першая згадка пра футбольны калектыў ужо з назвай „Спартак“, якую ўдалося знайсьці ў архівах, адносіцца да 1936 году. У тым сэзо-не працягваліся ведамасныя спаборніцтвы шпурляроў, у Менску правялі веснавое першынство спартакаўскіх камандаў рэспублікі, у якім удзельнічалі зборныя Бабруйску, Полацку, Віцебску, Магілёва, Гомлю, Воршы і Менску. Шкада, што вынікі змаганьняў прэса не пе-радала.

У сумнавядомым праз моцную хвалю сталінскіх рэпрэсіяў 1937 годзе „Спартак“ быў, бадай, наймацнейшай камандай Воршы. Нездарма найбольш інфармацыі ў тагачасным друку захавалася ме-навіта пра чырвона-белых. У гэтым жа годзе ў месьце паўстала спар-товае таварыства „Маланка“, якое аб’ядноўвала працаўнікоў сувязі і пошты. Аднак пра футбольныя посьпехі маланкаўцаў нічога не вядо-ма. А вось у „Спартака“ вядомы нават склад каманды: Караткоў, Чапцоў, Цароў, Фабрыстаў, Белавусаў, Крэшчынскі, Любцоў, Дубік, брамнікі Заблоцкі і Дабравольскі. Старшынём аршанскага таварыства „Спартак“ быў таварыш Ражоўскі.

У складзе зборнай Воршы таго году значыўся Крэпчынскі, хутчэй за ўсё гэта адзін і той жа гулец, што і Крэшчынскі, толькі з розначытаньнямі прозьвішча ў прэсе. Акрамя таго, у зборную места ўваходзіў Белавусаў, а брамнік спартакаўцаў Дабравольскі, магчыма, — той самы чалавек, які яе і ўзначальваў.

У 1937 годзе ў першынстве Аршанскага раёну „Спартак“ перамог „Дынама“ 3:0, першы гол спартакаўцаў агадаў Цароў. Але каманду раскрытыкавалі журналісты мясцовай прэсы за тое, што спартакаўцы нярэдка дапамагалі сваёй другой дружыне футбалістамі асноўнага складу. Гэта, напрыклад, дазволіла „Спартаку-ІІ“ перамагчы „Чырвоны Кастрычнік“ з Барані 2:1 і „Лёнакамбінат“ з тым жа лікам. Кантроль за выкананьнем рэглямэнту быў слабым, таму „Спартак“ не зазнаў аніякага пакараньня за хітрасьць. А вось у матчы спарта-каўскіх дружынаў, дзе ўсе вядзельныя гульцы „чырвоных зь белай паласой“ выйшлі, вядома ж, у складзе асноўнай каманды, дублёры ня склалі першым нумарам ніякай канкурэнцыі, саступіўшы 1:6. Пе-ршая каманда „Спартаку“ стала срэбным прызэрам турніру. Перама-гала аснова „Спартаку“ сваіх дублёраў і ў таварыскай сустрэчы — 9:4. Таксама ў тым годзе „Спартак“ перамог у таварыскім матчы Эксплюатацыйны тэхнікум станцыі Ворша 4:1, а 6 кастрычніка на мескім стадыёне разграміў „Вайсковую каманду“ 4:0.

Як вядома з гісторыі, 1937-ы нават на тле іншых страшных рэпрэсіўных гадоў асабліва запомніўся мільёнам савецкіх грамадзя-наў лягерамі і расстрэламі бязьвінных. У духу „няўрымсьлівага зма-ганьня“ — і публікацыі таго часу, што тычыліся ножнага шпурляку. У прыватнасьці, „Ленінскі прызыў“ у артыкуле назваў гульца „Спар-така“ Фабрыстава „п’яніцам, хуліганам і антысэмітам“, за што яго нібыта й выгналі з таварыства. Але ці было так насамрэч — сказаць няпроста. Дасьледнік сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігар Стан-кевіч дапускае, што гэты футбаліст мог быць сваяком бухгальтару Сьцяпану Вусьцінавічу Фабрыставу 1882 году нараджэньня, які па-ходзіў з Горак і быў рэпрэсаваны менавіта ў Воршы.

У часы камуністычнага дыктатара Сталіна наўздагон расстрэлу аднаго чалавека маглі пачацца рэпрэсіі адносна ўсёй сям’і „ворага народу“, як цынічна камуністы называлі арыштаваных і закатаваных сваёй сыстэмай людзей. Калі футбаліст Фабрыстаў прыходзіўся расстралянаму сваяком, дык магло быць і так, што ў артыкуле пра яго напісалі заведамую хлусьню, каб апраўдаць далейшую адсутнасьць чалавека ў футбольнай камандзе.
Таксама ў артыкуле аўтар, які падпісаўся як „Ал. Фрыдлянскі“, пі-саў, што ў аршанскай арганізацыі, якую ачольваў Ражоўскі, сяб-роўскія білеты „Спартака“ выдавалі „прайдзісьветам“, а часам не выдавалі ўвогуле. „Уцёрся ў давер“ кіраўніцтву дыскваліфікаваны хакеіст Харламаў (так, цёзка легенды савецкага хакею), якога прынялі ў аршанскае таварыства.

Здарыўся са „Спартаком“ у 1937 годзе і эпізод з разраду спарто-вых досьціпаў. Перад таварыскім матчам паміж „Спартаком-ІІ“ і Лёнакамбінатам 18 чэрвеня капітан спартакаўцаў, гулец насамрэч асноўнай каманды Чапцоў сьмела заявіў, што яны разгромяць кам-бінатаўцаў „ушчэнт“, прычым назваў нават канкрэтны лік — 10:0! Аднак уся фанабэрыя зьнікла на футбольным полі, другая каманда „Спартака“ саступіла 1:2. Праз пару месяцаў другая каманда спарта-каўцаў, узмоцненая гульцамі асноўнага складу, возьме рэванш з тым самым лікам ужо ў чэмпіянаце раёну.

У 1939 годзе ў Віцебску адбылося першынство „Спартака“. Віце-бскі „Спартак“ разграміў аршанскіх аднаклюбнікаў 5:1. Далей 30 чэрвеня гульцы „Чырвонага кастрычніку“, каманды-папярэдніка „Тэмпу“ саступілі „Спартаку“ 2:4. Спартакаўцы ў жніўні правялі та-варыскі паядынак са зборнай Барысаву, у якім саступілі 2:4, а 9 жніўня спартакаўцы перагулялі „Дынама“ 6:3 на мескім стадыёне. У складзе чырвона-белых за гульню асабліва адзначылі Пчолкіна і Краўчанку. Разам зь імі прэса сярод вядзельных гульцоў згадвала і Кадана.

Аршанскі „Спартак“ пераважна выступаў у мясцовых турнірах і розыгрышах унутры свайго таварыства. Пасьля пэрыяду нямецкай акупацыі спартакаўцы былі адной зь першых камандаў, якую савец-кія ўлады адрадзілі ў Воршы. Трэнаваў каманду ў тыя гады Ўладзімер Чапцоў, а на цэнтральным стадыёне месьціліся разьдзявальні та-варыства. У 1952 годзе ў мескім першынстве гулялі як „Спартак“, так і „Харчавік“, які можна было б асацыяваць са „сфэрай“ чырво-на-белых. Аднак у аршанскім выпадку „Харчавік“ прадстаўляў кан-крэтна адно прадпрыемства — піўзавод. У 1953 годзе „Спартак“ стаў чэмпіёнам Воршы, апярэдзіўшы „Працу“ (будучы „Старт“), якая на той момант ужо выступала ў першынстве БССР.

„Тэкстыльнік“

Каманда паўстала пры Аршанскім лёнакамбінаце. Само прад-прыемства заснавалі ў 1930 годзе як лёначасальную фабрыку. У 1937 годзе ўступілі ў працу цэхі асноўных вытворчасьцяў першай чаргі лёнакамбінату — прадзільны, ткацкі, аздабленчы. Першая зга-дка пра футбольную каманду прадпрыемства — у тым самым 1937 годзе, калі каманда заняла апошняе месца ў першынстве Аршанс-кага раёну. Вядомыя два вынікі таго турніру з удзелам каманды — параза 1:2 ад „Спартака-ІІ“ і перамога з тым жа лікам над гэтым апанэнтам. У 1938 годзе пры прадпрыемстве пабудавалі спартовую залю. Таксама побач дзесяцігодзьдзямі існаваў стадыён ручных гу-льняў, які быў зьнішчаны ўжо каля 2020 году.

Пэўны час, праўдападобна, з 1948 году каманда насіла назву „Чырвоны сьцяг“, уваходзячы ў адпаведнае ўсесаюзнае добраахво-тнае спартовае таварыства, прымала ўдзел у першынствах па гэтым таварыстве, перамагала і займала прызавыя месцы. Імаверна, гэтак жа афіцыйна называўся і стадыён на Лёнакамбінаце, які пабудавалі неўзабаве.

У 1948 годзе ў Кубку БССР на першай, занальнай стадыі, лёнака-мбінатаўцы саступілі 1:3 землякам зь „Лякаматыву“. Далей дружына тэкстыльнікаў рабілася ўсё больш моцнай, і ў 1953 годзе, напрыклад, яна перамагла 2:1 „Працу“ (у будучыні „Старт“), якая нядаўна высту-пала ў першынстве БССР. У 1955 годзе пад кіраўніцтвам вядомага аршанскага футбаліста Абрама Меркіна, які працаваў інструктарам каманды, „Чырвоны сьцяг“ перамог у турніры ў гонар Усесаюзнага дня фізкультурніка. З гульцоў каманды ў тыя гады вылучаліся аба-ронца Маркін і нападнік Козыраў. Таксама ў 1950-я капітанам кама-нды быў Янчэўскі, якасьці якога былі ацэненыя высока, і яго запрасілі ў зборную Воршы.

У 1959 годзе „Лёнакамбінат“ выступіў у першынстве Віцебскай вобласьці, вядома пра паразу 0:2 ад полацкага „Шкловалакна“ і нічыю 3:3 зь віцебскім Дыванова-плюшавым камбінатам. Лідэрамі каманды былі Самошкін, Івулін і Аўчыньнікаў. У наступным сэзоне дарослая і юнацкая каманды сталі пераможцамі першынства аблас-нога савету ДСТ „Чырвоны сьцяг“. У 1961 годзе тэкстыльнікі сталі фі-налістамі Кубку Воршы, у вырашальным матчы саступіўшы ЗШМ (ад-на з папярэдніх назваў „Старту“) 1:5. У 1962 годзе „Лёнакамбінат“ прадставіў Воршу ў першынстве вобласьці, дзе стаў апошнім, чаць-вертым. У 1963 годзе ў фінале Кубку Воршы лёнакамбінатаўцы гулялі зь „Лякаматывам“, аднак вынік той сустрэчы застаецца невядомым.

Шмат разоў тэкстыльнікі заваёўвалі срэбра першынства места, на другой пазыцыі яны фінішавалі як мінімум восем разоў (1964, 1971, 1976, 1987, 1988, 1996, 2002, 2003). Выхад у фінал Кубку Воршы быў яшчэ ў 1988 годзе, тады „Тэкстыльнік“ саступіў бараньскаму „Тэмпу“, гол за каманду агадаў Уладзімер Кітаёў. Трэці раз фіналістам Кубку Воршы „Тэкстыльнік“ стаў у 2003 годзе, тады ён саступіў камандзе „Шынторг-Ратавальнік“.
У 1964, 1968, 1975 і 1985 гадох „Тэкстыльнік“ валодаў Прызам адкрыцьця сэзону — традыцыйных спаборніцтваў камандаў Ар-шаншчыны перад асноўным сэзонам.

Мінімум шэсьць разоў (1972, 1977, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1997) „Тэкстыльнік“ станавіўся чэмпіёнам Воршы. У 1994/95 сэзоне каманда сьвяткавала посьпех у Кубку места.

Напэўна, самым вядомым трэнэрам лёнакамбінатаўцаў быў Уладзімер Зімін, да таго адзін з членаў зборнай Воршы. Сваёй трэнэрскай працай ён выхаваў некалькіх знаных аршанскіх гульцоў. Таксама быў арбітрам.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.