"Кур’ерам" выступіў афіцэр аддзела наркакантролю. Ён не змог патлумачыць атрымальніку позвы Раману Юргелю, чаму наркакантроль прыцягнуты да дадзенай місіі.
15 сакавіка на працоўным месцы быў затрыманы Дзмітрый Даронін. 28-гадовага менчука на трое сутак змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання па вул.Акрэсціна.