НДА

Відавочцы працягваюць паведамляць аб жорсткасці міліцыянтаў. На вуліцы Кірава была затрыманая фатограф Юлія Дарашкевіч.
Фатограф Антон Матолька у сваім твітэры паведамляе, што бачыў разбітую фотатэхніку, рэшткі якой ляжалі на Прывакзальнай плошчы.

Аб гэтым паведамляюць відавочцы.

На галоўную плошчу горада выйшла некалькі жанчын з дзецьмі і пачалі пляскаць у ладкі.

Карэспандэнт "Еўрарадыё" бачыў, што збіваюць і журналістаў.

Журналістаў спынілі па-за цэнтрам горада, на вуліцы Міра.

За гадзіну да пачатку другога этапу акцыі маўклівага пратэсту на Прывакзальнай плошчы ў Мінску назіраецца вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі.

У акцыі ўдзельнічала каля дзесяці чалавек.

Ці адбудзецца суд, дагэтуль невядома.

Група "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" накіравала ў ФСБ і іншыя органы Расіі зварот з просьбай праверыць факт ціску на адміністрацыю "ВКонтакте".