В Минском районе лось погиб под колесами эвакуатора (фото)

У Мінскім раёне лось загінуў пад коламі эвакуатара (фота)

Аўтааварыя, віноўнікам і ахвярай якой стала дзікая жывёла, здарылася позна ўвечары 28 кастрычніка пад Мінскам. Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на ДАІ Мінскага раёна, на дарогу ў кірунку Гродна раптоўна выскачыў лось, якога збіў легкавік “Пежо”.

Ад моцнага ўдару лось пераляцеў праз машыну, упаў на праезную частку і там трапіў пад колы эвакуатара, які своечасова не заўважыў жывёлу і здзейсніў наезд. Лось загінуў.

У “Пежо” разбітае лабавое шкло, памяты дах. Эвакуатар таксама пашкоджаны. Кіроўцы не пацярпелі, бо былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі. Пасажыраў з імі не было.

Фота: ДАІ