В Минске БМВ сгорел из-за проблем с проводкой акустики (фото, видео)

У Мінску БМВ згарэў з-за праблемаў з праводкай акустыкі (фота, відэа)

Кароткае замыканне стала прычынай узгарання легкавіка БМВ на Лагойскім тракце ў Мінску. Здарэнне адбылося ўвечары 30 кастрычніка. Перад пажарам аўтамабіль трапіў у аварыю, падчас якой быў пашкоджаны яго багажнік. У багажніку знаходзілася акустычная сістэма.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне праводкі сабвуфера. У здарэнні ніхто не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МНС.

ДАІ і МНС нагадваюць аўтаўладальнікам, што мантаж любога электраабсталявання, не прадугледжанага заводам-вытворцам, неабходна рабіць толькі на СТА, якія маюць ліцэнзію на адпаведныя працы.

Фота: МНС