Под Раубичами "Опель" столкнулся с самосвалом (фото)

Дарожная аварыя з удзелам легкавога “Опеля” і самазвала “МАЗ” адбылася ў абед 15 кастрычніка на трасе М-3 “Мінск-Віцебск” пад Раўбічамі. Самазвал стаяў без руху на дарозе, дзе якраз праводзіліся рамонтныя працы. Ён быў агароджаны апазнавальнымі знакамі, аднак легкавік урэзаўся ў яго.
Кіроўца “Опеля” апынуўся заблакаваным і для яго вызвалення выклікалі выратавальнікаў. Яго дэблакавалі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчыну даставілі ў лякарню, перадае прэс-служба МНС.
Фота: МНС