Минская милиция опубликовала новый портрет серийного насильника (фото)

Мінская міліцыя апублікавала новы партрэт серыйнага гвалтаўніка (фота)

Сталічны крымінальны вышук высвятляе асобу мужчыны, які мае дачыненне да здзяйснення чатырох згвалтаванняў. Гаворка пра нераскрытыя злачынствы, якія адбыліся ў 2002, 2004, 2014, 2015 гадах.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, усе злачынствы здзяйсняліся па аднолькавай схеме. Агрэсар знаходзіў сабе ахвяраў у бязлюдных месцах позна ўвечары або ноччу — гэта былі маладыя жанчыны або дзяўчаты, у адным выпадку пацярпела непаўналетняя. Ён спачатку ішоў за імі, потым наганяў і заводзіў размову — спрабаваў пазнаёміцца. Пасля гэтага наносіў моцныя ўдары па целе і галаве, затым гвалтаваў.

У крымінальным вышуку мяркуюць, што ўсе злачынствы здзейсніў адзін і той жа чалавек. З выгляду яму 40-50 гадоў, рост каля 170 см, сярэдеяна целаскладу, кароткія цёмныя валасы, авальны твар. Ніз твару круглы, нос вялікі просты, мае “мяхі” пад вачыма. На твары могуць быць зморшчыны. Ён праўша, размаўляе без акцэнту, не мае ніякіх асаблівасцяў поступу.

Апошняя злачынства ён здзейсніў улетку. Тады ён быў апрануты не па сезоне і меў на галаве вязаную шапку з адваротам. Пацярпелыя адзначалі агульны неахайны знешні выгляд гвалтаўніка і непрыемны пах вільгаці. Ёсць меркаванні, што ён можа жыць у прыватным доме і злоўжываць спіртным.

Тыя, хто мае інфармацыю пра гэтага чалавека, можа паведаміць яе па тэлефонах (029)346-90-45, (029)149-99-90 або 102.

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама