Як зараз выглядае замак у Навагрудку — фота
Навагрудскі замак / Onliner.by
Рэканструкцыя Навагрудскага замка працягваецца ўжо больш за дзесяць гадоў. Гэты помнік архітэктуры будуць аднаўляць яшчэ доўга, але ўжо ў бліжэйшай будучыні ў адной з дзвюх захаваных вежаў плануюць адкрыць музей.
Патрапіць на тэрыторыю замка можна і цяпер. Праўда, уваход зрабілі платным — сімвалічны адзін рубель.
Як выглядае гістарычная каштоўнасць сёння — на фота Onliner.
Замак у Навагрудку ўзвялі ў XIV-XVI стагоддзях. Ён моцна пацярпеў у шэрагу войнаў, асабліва падчас Паўночнай вайны (пачатак XVIII стагоддзя), калі шведскія войскі, адыходзячы, падарвалі рэшткі замка. Да нашых дзён захаваліся толькі руіны дзвюх вежаў.