Футбол у Беларусі

З трох беларускіх клубаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы прабіліся толькі два — салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама".

Гродзенцы не змаглі прайсці "Хабнарф'ёрдзюр". Дома згулялі ўнічыю 1:1, а ў гасцях прайгралі з лікам 0:2.

У першым матчы салігорскія футбалісты абыгралі ірландцаў з лікам 1:0.

Мінскія футбалісты згулялі ўнічыю з "МюПа" у паўторным матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Мінскае "Дынама", салігорскі "Шахцёр" і гродзенскі "Нёман" 24 ліпеня правядуць матчы 2-га раўнда кваліфікацыі.

24 ліпеня мясцовы "Шахцёр" прыме ў матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы каманду "Дэры Сіці", пачатак а 20-й гадзіне.

Напярэдадні барысаўчане выйшлі ў 3-ці раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Пра гэта паведаміў галоўны трэнер футбольнага клуба Аляксандр Бразевіч у звароце да заўзятараў.

У аўторак барысаўчане правялі ў Албаніі паўторную гульню 2-га раўнда з камандай "Скендэрбеў".