Full Screen
Кампанію "Шэфства над палітвязнямі" ініцыявала праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" са штаб-кватэрай у Боне.
28 красавіка Зміцер развітаўся з маці Вольгай Дашкевіч у моргу Слуцкай раённай лякарні, пасля развітання лідар Маладога фронту вернуты ў СІЗА.
Старшыні Маладога фронту Змітру Дашкевічу, які асуджаны на два гады пазбаўлення волі, дазволена развітацца з маці, якая памерла ў ноч на 26 красавіка.
Лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча, які асуджаны на два гады калоніі і знаходзіцца ў СІЗА №1, адпусцяць на пахаванне мамы.
Адпаведныя паперы, каб Змітра Дашкевіча адпусцілі на пахаваньне, ягоны бацька Вячаслаў Дашкевіч плануе падаць сёння.
Цяпер у лідара "Маладога фронту" толькі 4 сакамернікі. Дагэтуль ён знаходзіўся ў камеры, дзе ўтрымліваліся каля 50 чалавек.
Урад Вялікабрытаніі сур'ёзна занепакоены прысудамі, вынесенымі беларускім маладзёжным актывістам Дзмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву.
Удзельнікі акцыі памаліліся за асуджаных. У імправізаванай акцыі прыняў удзел каля 30 чалавек, галоўным чынам сваякі і знаёмыя асуджаных.
Суддзя Алена Шылько палічыла віну маладафронтаўцаў у "хуліганстве" даказанай.