Музыкі ў Беларусі

Збор сродкаў працягваецца! Рэшта пойдзе на запіс беларускамоўнага альбома (+відэа).

З фрык-дзівай Юляй Шаўчук Еўрарадыё абмяркоўвае нармальнасць, эксперыменты "Свабоднага тэатра", трэнд "Мунка" і як гэта — быць чужой сярод сваіх.

Брэсцкія рокеры мяняюць гучанне і прапануюць ацаніць 4 новыя песні з будучага альбома пад працоўнай назвай “Новая хваля”.

Лідар "Дай Дарогу!" застаўся ў сваім breakbeat-праекце адзін. Але, насуперак абставінам, альбом "cactus as is" гатовы і выкладзены "вКонтакте".

Да таго ж хардкор-зоркі 2000-х склікаюць фанацкую фармацыю Sanki Crew, па якой засумавалі за 5 гадоў маўчання.

У ёй спяваецца пра баброў з Бабруйска, бараноў з Баранавіч і ваўкоў з Ваўкавыска. Дарэчы, песня ўвойдзе ў альбом, прысвечаны жывёлам.

Ён выправіцца ў альтэрнатыўную гісторыю сталіцы і прывязе пасажыраў на клубную вечарынку. Беларускі сцімпанк-рух набірае абароты.

8 чэрвеня ля мінскай Ратушы прайшла першая “джазавая субота”. Блізу 3 тысяч чалавек да ніткі прамоклі пад залевай, але даслухалі канцэрт да канца!

Відэа “Зорка” — саўндтрэк да рэжысёрскай версіі фільма “Вышэй за неба”. Акурат днямі спаўняецца год з моманту стварэння стужкі.