Канфлікт у Крыме

Жыхары гэтага горада сёння пікетуюць вайсковыя часткі ўзброеных сілаў Украіны.

Калона з сямі транспарцёраў без апазнавальных знакаў была спыненая каля Сімферопаля.

Захопнікі будынкаў урада і парламента Крыма маюць аўтаматы і кулямёты. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Украіны Арсен Авакаў.

Супрацоўнікі ўкраінскай спецслужбы паведамілі журналістам, што накіроўваюцца пад Сімферопаль, каб "перахапіць расійскія БТРы".

Па звестках СМІ, гэта сілы самаабароны рускамоўнага насельніцтва.

Невядомыя са зброяй уначы захапілі будынкі Вярхоўнай Рады Крыма і Савета міністраў аўтаноміі ў цэнтральнай частцы Сімферопаля.

Фота падзей выставіў у фэйсбуку журналіст Алег Кручкоў.