Ольга Кудряшова финишировала 27-й в гонке с массовым стартом

На чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у шведскім Остэрсундзе, адбылася жаночая гонка з масавым стартам.

Вольга Кудрашова з трыма штрафнымі кругамі фінішавала на 27-м месцы. Яна адзіная з беларусак атрымала права ўдзельнічаць у гэтай гонцы.

Чэмпіёнкай свету стала немка Магдалена Нойнер, якая дапусціла чатыры промахі. Срэбра выйграла нарвежка Тора Бергер. Яна зарабіла толькі адзін штрафны круг. Бронза за расіянкай Кацярынай Юр’евай.