У Клічаўскім раёне вясковец спаліў за ноч тры адрыны

Пажар заўважыла 55-гадовая жанчына, якой належала адна з адрынаў. Агонь таксама перакінуўся і на суседнія пабудовы іншых вяскоўцаў. У выніку загарання былі знішчаныя дахі і перакрыцці адрынаў.  



Міліцыя выявіла, што будынкі падпаліў 20-гадовы раней не судзімы хлопец. Зламысніка затрымалі. Яму пагражае да 10 гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.