У Канадзе арыштавалі пілота, які перад вылетам напіўся да страты прытомнасці
Паліцыя Канады арыштавала п’янага пілота пасажырскага самалёта, які страціў прытомнасць у кабіне за некалькі хвілін да вылету з аэрапорта ў горадзе Калгары. Як перадае ВВС, чальцы экіпажу звярнулі ўвагу на дзіўныя паводзіны 37-гадовага пілота і паведамілі пра гэта ў паліцыю. Камандзір паветранага судна падаў з крэсла.
Праваахоўнікі паведамілі, што колькасць алкаголю ў крыві пілота ўтрая перавышала дапушчальныя паказнікі.
Самалёт з невялікай затрымкай вылецеў у мексіканскі горад Канкун з іншым пілотам. На борце лайнера знаходзіліся 99 пасажыраў і шэсць чальцоў экіпажу.
Імя лётчыка, які напіўся да страты прытомнасці, не называецца да пачатку судовага працэсу над ім.