У Гродзенскай вобласці ўчора эвакуявалі 200 тысяч чалавек (відэа)
Ва ўсіх установах адукацыі, аховы здароўя і сацабароны адначасова а 11-й гадзіне 3 кастрычніка прагучаў сігнал "Пажар".
Як паведамляе Першы тэлеканал, у адпаведнасці з планам вучэнняў, такім спосабам супрацоўнікі МНС правяралі зладжанасць дзеянняў персаналу і эфектыўнасць працы экстранных службаў. Як паказвае практыка, такія штогадовыя вучэнні дапамагаюць пазбегнуць шматлікіх ахвяр у экстрэмальнай сітуацыі.
Падобныя вучэнні ў Гродзенскай вобласці ратавальнікі праводзяць ужо трэці год запар. Акрамя непасрэдна праверкі гатоўнасці да надзвычайнай сітуацыі, супрацоўнікі МНС прадэманстравалі і дзецям, і дарослым як карыстацца вогнетушыцелямі і паводзіць сябе ў задымленым памяшканні.

Фота — mchs.gov.by