У гаражы гамельчука знайшлі 20 мяхоў прамысловых тэрмометраў
Частка з іх была разбітая.
Як інфармуе БЕЛТА, гараж належаў гамельчуку, які памёр каля дзесяці гадоў назад. Калі сваякі нядаўна ў яго наведаліся, то знайшлі мяхі з тэрмометрамі.
Цяпер высвятленнем акалічнасцяў гэтага факту займаюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Выратавальнікі праводзяць сартаванне тэрмометраў і вывозяць іх з тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва.

Фота — mchs.gov.by