Сёння пройдзе з’езд Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

На з’ездзе будуць прадстаўленыя вынікі сумеснага з Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў праекту. Яго прадметам сталі працоўныя адносіны і становішча жанчын і моладзі ў Беларусі.