На Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека будуць размаўляць аб Беларусі
Сёння ў польскіх Катавіцах пройдзе ІІ Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека.
На гэты раз ён будзе праводзіцца на факультэце права ўніверсітэта Сілезіі. Кангрэс будзе цалкам прысвечаны праблеме правоў чалавека на постсавецкай прасторы.
Праграма мерапрыемства раздзелена на тры секцыі. Другая секцыя называецца “Беларусь – год пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці”. Яна будзе поўнасцю прысвечана сітуацыі ў нашай краіне. Сваімі меркаваннямі аб беларускай рэчаіснасці падзеляцца былы кандыдат на прэзідэнта Беларусі Алесь Міхалевіч, былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Мар’юш Машкевіч, Юры Губарэвіч з руху “За свабоду” і іншыя эксперты па Беларусі.