Паміж ЗША і Расіяй: пра нацыянальныя інтарэсы Беларусі і прарыў у Аман — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Белы дом апублікаваў абноўленую і ўхваленую Трампам "Стратэгію нацыянальнай бяспекі" ЗША. Акрэсленае ў дакуменце стаўленне да Еўропы, Расіі, вайны ва Украіне і агулам праблем нашага рэгіёна, экспертаў, скажам мякка, не парадавала. Для беларусаў у гэтай канцэпцыі, перакананы Навумчык, і ўвогуле ўсё дрэнна: ЗША (ці адміністрацыя Трампа) проста “зліваюць” Беларусь Расіі. З іншага боку, пытанне “зліву” спрэчнае, калі пачытаць падпісаную Лукашэнкам “Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Саюзнай дзяржавы”…
Што з сябе на сёння становіць сабой “стратэгія нацбяспекі ЗША” з улікам змен, якія ў яе ўнесеныя і ці сапраўды Вашынгтон фактычна “аддае” Беларусь Расіі? Чым небяспечная для незалежнасці Беларусі падпісаная “Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Саюзнай дзяржавы”? Ці сапраўды неабходнасць пераводзіць сямейныя грошы і актывы ў Аман прымусіла Лукашэнку двойчы туды лётаць і чым пагражае эскалацыя канфлікту афіцыйнага Мінска з Літвой? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем штотыдзень у жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.