6 траўня долар патаннеў на 220 рублёў, еўра — на 30
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
У сераду, 6 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар патаннеў на 220 рублёў — да 14 250, курс еўра знізіўся на 30 і складае 16 030 рублёў, курс расійскага рубля вырас на 5 — да 285,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 5 траўня, курс долара павялічыўся на 170 рублёў і складаў 14 470 рублёў, еўра падаражэў на 100 рублёў — да 16 060, курс расійскага рубля павялічыўся на 3 беларускія і складаў 280,5.
Фота: Fotolia