23 сакавіка долар патаннеў на 110 рублёў, а еўра падаражэў на 80

У панядзелак, 23 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара знізіўся на 110 рублёў і складае 14680, курс еўра вырас на 80 рублёў — да 15860, курс расійскага рубля вырас з 246,5 да 247 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у пятніцу, 20 сакавіка, долар вырас на 30 рублёў — да 14790, еўра патаннеў на 40 рублёў — да 15780, курс расійскага рубля не змяніўся і па-ранейшаму складаў 246,5 беларускага рубля.

Фота: Fotolia