2 сакавіка долар падаражэў на 70 рублёў, еўра — на 10

У панядзелак, 2 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара вырас на 70 рублёў і складае 14960, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 16710, курс расійскага рубля знізіўся з 242,5 да 240 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у пятніцу, 27 лютага, курс долара вырас на 140 рублёў і складаў 14890, курс еўра знізіўся на 60 рублёў — да 16700, курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель і складаў 242,5 беларускага рубля.

Фота: Fotolia